ВЕРШЫ БЫВАЮЦЬ РОЗНЫЯ — ДОЎГІЯ І… КАРОТКІЯ

Общество

Першая ў гэтым годзе нарада бібліятэкараў Чэрвеньшчыны атрымалася нетрадыцыйнай. Пасля непрацяглага разгляду вытворчых пытанняў у чытальную залу раённай бібліятэкі запрасілі гасцей з суседняй Смалявіччыны — добра знаёмых дырэктара тамтэйшай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Святлану Чырваненка, метадыста аддзела бібліятэчнага маркетынгу, аўтара паэтычных зборнікаў, сябра Беларускага літаратурнага саюза «Полоцкая ветвь» Аляксандра Марозава, а таксама Сяргея Дзямідава — аўтара і выканаўцу песень. Аляксандр Марозаў прадставіў увазе прысутных уласную кнігу пад цікавай назвай «Короче», у якую ўвайшлі кароткія вершы паэта на рускай мове — чатырохрадкоўі, двухрадкоўі і нават аднарадкоўі. Госць бібліятэкі шмат прачытаў сваіх радкоў,  а Сяргей Дзямідаў пад гітару выконваў песні на словы Аляксандра Марозава.

У гэтага творцы, які працуе ў тамтэйшай цэнтральнай раённай бібліятэцы, ужо гатовы рукапісы і іншых кніжак.

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкары Чэрвеньшчыны атрымалі магчымасць набыць кніжку «Короче» і ўзяць аўтограф у аўтара. Так што цяпер чытачы некаторых нашых вясковых бібліятэк таксама змогуць узняць сабе настрой з дапамогай творчасці Аляксандра Марозава і падзівіцца яго назіральнасці, адметнаму погляду на жыццё.

С.МІРНАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *