У РАЙЦЭНТРЫ — “ІГУМЕНСКАЯ ЗАВЕЯ”, У СМІЛАВІЧАХ — “ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ БУРАН»

Общество

Сем гадоў актыўна дзейнічае ў Смілавічах аб”яднанне інтэлектуальнай гульні. Пачынальнікам гэтай цікавай  справы з”яўляецца выкладчык фізікі Смілавіцкага сельскагаспадарчага сельскагаспадарчага ліцэя Мікалай Віктаравіч Астрэйка. Некалькі разоў ў год збіраюцца мясцовыя інтэлектуалы для высвятлення сваёй эрудыцыі.

Чарговае спаборніцтва яны прысвяцілі ў гэтым месяцы Дню абаронцы Айчыны. У ім прынялі ўдзел 15 каманд, у тым ліку 10 вучнёўскіх. Спаборніцтва было вельмі гарачым. Удзельнікі паказалі рознабаковыя веды, узлёт фантазіі. У моцнай барацьбе вучнёўскія каманды каледжа заваявалі першае і другое месцы, а Запольскай сярэдняй школы — трэцяе. Сярод супрацоўнікаў устаноў не было роўных камандзе ліцэя “Профі” — яна і стала пераможцай. Каманда сярэдняй школы №1 заняла другое месца, каледжа — трэцяе. А ўвогуле, перамагло сяброўства. Усе ўдзельнікі атрымалі запал бадзёрасці, радасці. Пасля спаборніцтва яны частаваліся гарбатай з тортам, якім узнагародзілі арганізатары гульні. Адміністрацыя з задавальненнем выдзеліла на гэта сродкі.

Зацікаўленым гледачом гульняў быў ветэран педагагічнай працы Уладзімір Уладзіміравіч Осіпчык. Ен зазначыў: “Вельмі прыемна здзіўлены. Не чакаў такой напружанай барацьбы і высокага ўзроўню інтэлекта. Зборная з гэтых каманд  можа паспяхова выступаць у рэспубліканскіх клубах”.

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п. Смілавічы

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *