Навіны Міншчыны

Общество

Мінскі аблвыканкам за месяц дзеяння Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» прыняў да разгляду 55 электронных зваротаў. Усяго ж на адрас электроннай прыёмнай і электроннай пошты паступіла 110 зваротаў. Найбольш актыўнымі інтэрнэт-карыстальнікамі з»яўляюцца жыхары Мінска, Мінскага, Дзяржынскага раёнаў. Актыўна карыстаюцца таксама новым відам сувязі з дзяржорганамі барысаўчане і маладзечанцы.

***

Паводле слоў першага намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Замжыцкага, у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі на Міншчыне ў 2011 годзе намеціліся пазітыўныя перамены. Станоўчая дынаміка датычыць перш за ўсё раслінаводства.

***

Каля 720 тысяч квадратных метраў жылля плануецца  пабудаваць сёлета ў Мінскай вобласці. З іх 350 тыс.кв.м. — для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На гэта выдзелена  1,1 трыльёна рублёў крэдытных рэсурсаў. Працягнуцца работы на сацыяльных аб»ектах, у тым ліку  фізкультурна-аздараўленчым комплексе з басейнам у Чэрвені.

***

У 2011 годзе ў Мінскай вобласці ў асноўны капітал інвесціравана 19,7 трыльёна рублёў, што на 32 працэнты больш узроўню 2010 года. Уведзена 1 мільён 108 тысяч квадратных метраў жылой плошчы, або 82 працэнты ад першапачаткова ўстаноўленага задання — адзін з самых высокіх паказчыкаў па рэспубліцы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *