Малады спецыяліст Таццяна Суша

Общество

Самым складаным у сваёй працы яна лічыць медыцынскі нагляд за маленькімі дзецьмі, якія не ўмеюць нават сказаць, што ім баліць. І важна нічога не ўпусціць, правільна аказаць патрэбную дапамогу. А самым радасным момантам — хуткае выздараўленне пацыента, яго шчырую ўдзячнасць.

Таццяна Мікалаеўна — так паважліва, нягледзячы на зусім юны ўзрост, звяртаюцца да яе вясковыя жыхары. Усяго паўтара года ўзначальвае Новазелянькоўскі фельчарска-акушэрскі пункт малады спецыяліст, а ўжо карыстаецца аўтарытэтам. І невыпадкова. Усе свае веды, набытыя падчас стараннай вучобы ў Барысаўскім медыцынскім каледжы, стараецца скарыстоўваць у рабоце. А калі патрабуецца кансультацыя больш вопытнага калегі, звяртаецца да ўчастковага ўрача Руднянскай бальніцы Валянціны Іванаўны Карпаевай. Павышаць прафесійны ўзровень дапамагае і шматлікая медыцынская літаратура, якой яна цікавіцца.  А вопыт і майстэрства, як вядома, прыходзяць не адразу, патрэбен час.

На ўчастку, які абслугоўвае Таццяна Суша, пражывае 700 чалавек. Клопатаў шмат, але яна сваю справу любіць, выконвае старанна і адказна…

Эма МІКУЛЬСКАЯ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *