КРАМА ЗАЧЫНЕНА ЧАСОВА

Общество

Жыхары вёскі Карзуны паведамілі, што з кастрычніка мінулага года ў іх населеным пункце зачынілі краму. Цяпер два разы на тыдзень туды прыязджае аўтакрама, але не заўсёды ў прызначаны час. Даводзіцца пільнаваць, што нязручна. А калі штосьці тэрмінова трэба купіць, напрыклад, малака маленькім унучкам, даводзіцца ісці ў Смілавічы. Таму вяскоўцы ўсё ж такі хацелі б мець краму на месцы. Тым больш, што ў раёне яны адчыняюцца, пра гэта чытаюць у нашай газеце…

Вусны зварот-скаргу мы даслалі на рэагаванне старшыні Чэрвеньскага райспажыўтаварыства Сяргею ВЕРАКСУ і атрымалі наступны адказ:

«На жаль, крама № 78 вёскі Карзуны часова зачынена з-за адсутнасці кадраў. Зараз вядзецца работа па падбору матэрыяльна-адказных асобаў. На час закрыцця крамы жыхароў вёскі Карзуны два разы на тыдзень (панядзелак, чацвер) абслугоўвае аўтакрама Чэрвеньскага райспажыўтаварыства».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *