Кола дзён

Общество

ЗАЎЧОРА.Пытанні падрыхтоўкі сельгаспрадпрыемстваў да веснавых палявых работ і вынікі работы базавых гаспадарак вобласці ў 2011 годзе разгледжаны на выязным пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта, якое прайшло ў Мінскім, Пухавіцкім і нашым раёнах.

У прыватнасці, на Чэрвеньшчыне яго ўдзельнікі азнаёміліся з арганізацыяй падрыхтоўкі сельскагаспадарчай тэхнікі да веснавых палявых работ і стварэннем сацыяльна-бытавых умоў для механізатараў падчас наведвання Дома механізатара, майстэрняў і агляду лінейкі гатоўнасці тэхнікі ў СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон». На насенным складзе ў эксперыментальнай базе «Натальеўск» гаворка ішла пра ўмовы захоўвання элітнага насення.

Пасля аб’езду сельскагаспадарчых аб’ектаў Мінскага, Пухавіцкага і нашага раёнаў у Чэрвені адбылося плянарнае пасяджэнне, якое вёў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура.

 

 

УЧОРА. Гатоўнасць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Чэрвеньшчыны да правядзення веснавых палявых работ была ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.

Сёлета гаспадаркам раёна неабходна пасеяць 10 тысяч 223 гектары яравых зерневых і зернебабовых культур, 200 гектараў агародніны і 9863 гектары кукурузы, пасадзіць 1090 гектараў бульбы.

На пасяджэнні ішла гаворка пра забяспечанасць сельгаспрадпрыемстваў мінеральнымі ўгнаеннямі, вывазку і ўнясенне арганікі, якасць насення, гатоўнасць глебаапрацоўчай, пасяўной тэхнікі і трактароў да выхаду ў поле.

 

***

Дзяржаўтаінспекцыя правяла ў раёне адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Цана памылкі — жыццё».

Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Івашкевіч, супрацоўнікі інспекцыі падчас гутарак у працоўных калектывах засяродзілі асаблівую ўвагу вадзіцеляў і пешаходаў на неабходнасць адказна паводзіць сябе на дарозе, строга прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху.

 

 

СЁННЯ. У чэрвеньскім лесапарку «Загор’е» пройдзе раённае спартыўнае свята «Лыжня-2012». У камандным заліку спаборніцтвы будуць наладжаны ў дзвюх групах: сярод устаноў адукацыі, а таксама сярод прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна. У асабістым заліку вынікі будуць падведзены ў пяці ўзроставых катэгорыях сярод мужчын і жанчын: 18-30 гадоў, 31-40, 41-50, 51-60, 61 і больш гадоў.

Адразу ж пасля заканчэння лыжнага свята ў лесапарку распачнецца народнае гулянне «Масленіца».

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *