КАНТЭЙНЕРНАЯ ПЛЯЦОЎКА БУДЗЕ ПЕРАНЕСЕНА

Общество

У нумары «Раённага весніка» за 18 студзеня мы друкавалі ліст Ксеніі Баталінай з вёскі Натальеўск «Предновогодний «подарок». У ім наша чытачка распавядала пра няўдалы выбар месца ўстаноўкі кантэйнераў для смецця, а таксама прапаноўвала работнікам Чэрвеньскай ЖКГ заняцца добраўпарадкаваннем дваровай тэрыторыі і рамонтам шматкватэрнага дома, які паступова разбураецца.

Гэтую публікацыю мы накіравалі на рэагаванне ў Чэрвеньскую ЖКГ і атрымалі адказ ад выконваючага абавязкі дырэктара Фёдара ФІЛІМОНАВА:

«Кантэйнерная пляцоўка, устаноўленая каля дома № 19 па вуліцы 50 год БССР у вёсцы Натальеўск, будзе перанесена ў іншае месца да трэцяга лютага гэтага года. Добраўпарадкаванне і ўборка дваровай тэрыторыі будзе праводзіцца ў другім-трэцім квартале 2012 года».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *