ЗАКОН УСТУПІЎ У СІЛУ

Общество

Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» уступіў у сілу 22 студзеня. Ён рэгулюе пытанні, якія датычацца зваротаў у дзяржаўныя органы, iншыя арганiзацыi i да індывідуальных прадпрымальнікаў. У прыватнасці, права на зварот у дзяржструктуры маюць грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, і юрыдычныя асобы шляхам падачы пісьмовых, вусных або электронных зваротаў. Што датычыцца індывідуальных прадпрымальнікаў, то да іх маюць права звяртацца толькі грамадзяне праз кнігу заўваг і прапаноў.

Абавязак па разгляду электронных зваротаў ускладаецца на дзяржаўныя органы і іншыя дзяржарганізацыі. Звароты, якія паступілі ў недзяржаўныя ўстановы, разглядаюцца па рашэнню кіраўніка гэтай установы. Асаблівая ўвага ўдзелена якасці адказаў на пісьмовыя звароты грамадзян: яны павінны быць абгрунтаванымі і матываванымі, а пры неабходнасці — са спасылкамі на нормы актаў заканадаўства, адказы павінны змяшчаць канкрэтныя фармулёўкі, якія аспрэчваюць або  пацвярджаюць довады заяўнікаў.

Законам таксама ўстанаўліваюцца ўніфікаваныя тэрміны разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Так, пісьмовыя звароты, у тым ліку якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў, павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за адзін месяц. Пісьмовыя звароты, у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы, на працягу пяці дзён вяртаюцца заяўнікам з растлумачэннем ім парадку абскарджання судовых пастаноў. Такім чынам, гэтыя звароты не будуць перанакіроўвацца ў судовыя інстанцыі. Новым з’яўляецца і патрабаванне, каб адказы накіроўваліся заяўніку на мове звароту. Падаць зварот грамадзянін можа на адной з дзяржаўных моў — беларускай або рускай. Адным з новаўвядзенняў з’явілася таксама заканадаўчае замацаванне права заяўніка адклікаць свой зварот у любы час да яго разгляду.  Закон замацоўвае меры адказнасці і грамадзян за неабгрунтаваны зварот і злоўжыванне правам на зварот.

БелТА

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *