У СМІЛАВІЧАХ РЫХТУЮЦЦА ДА АБЛАСНОЙ СПАРТАКІЯДЫ

Общество

26 і 27 студзеня на базе Смілавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа і Смілавіцкага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя будзе праходзіць першая абласная спартакіяда сярод навучэнцаў навучальных устаноў, якія рыхтуюць кадры для аграпрамысловага комплексу  Мінскай вобласці.

Арганізоўвае яе абласны камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага  комплексу. Гэтае мерапрыемства накіравана на выкананне дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў 2012 годзе, павышэнне эфектыўнасці арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы, фізічнага і маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння іх да здаровага ладу жыцця.

У падрыхтоўцы да спартакіяды дапамогу пярвічным прафсаюзным камітэтам гэтых навучальных устаноў аказвае Чэрвеньскі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

 

А.РУЖЫН

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *