У ЛЮТЫМ ПАВЯЛІЧАЦЦА ПEНСІІ

Общество

Адбудзецца гэта ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №35 ад 16 студзеня 2012 года «Аб павышэнні пенсій».

Пенсіі павялічацца шляхам пераразліку працоўных пенсій, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за чацвёрты квартал 2011 года. Па звестках Нацстата, яна склала 2 мільёны 543 тысячы рублёў. У выніку сярэдні памер пенсіі па ўзросце, паводле слоў намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Валянціны Каралёвай, складзе прыблізна 1 мільён 252 тысячы рублёў.

У сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму адбудзецца таксама чарговы пераразлік мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў да пенсій. А непрацуючыя пенсіянеры ва ўросце 75 гадоў і старэй атрымаюць да пенсіі студзеньскую і лютаўскую дадатковыя мэтавыя даплаты. За месяц такая даплата складзе для пенсіянераў ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў 107 тысяч 770 рублёў, старэйшым за 80 гадоў — 143 тысячы 700 рублёў.

У далейшым гэты памер будзе карэктавацца ў залежнасці ад велічыні мінімальнага памеру пенсій па ўзросту.

Другі пераразлік пенсій адбудзецца з першага мая. Пенсіі будуць пераразлічаны, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за першы квартал 2012 года.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *