ПАСЛАНЦЫ ДЗЕДА МАРОЗА

Общество

Сем каманд выхаванцаў гурткоў прыкладной творчасці Чэрвеньскага Цэнтра дзіцячай творчасці  больш за тыдзень удзельнічалі ў акцыі «Добрыя сняжынкі». Яна праходзіла ў рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкі  па развіццю сацыяльнай актыўнасці падлеткаў. Дзеці рабілі з паперы сняжынкі, малявалі і падпісвалі прыгожыя паштоўкі з навагоднімі віншаваннямі, а потым насілі іх па ўсіх суседніх з ЦДТ арганізацыях і ўласных дамах. Пабывалі таксама ў трэцім дзіцячым садку, аптэцы, некалькіх магазінах, на санстанцыі, ў таварыстве інвалідаў па зроку. Дзе-нідзе нават вокны сняжынкамі ўпрыгожылі. Жыхары Чэрвеня і работнікі арганізацый сустракалі пасланцаў Дзеда Мароза крыху здзіўлена, але вельмі радушна і з усмешкамі. Задаволенымі засталілся ўсе!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *