Навагодні падарунак райспажыўтаварыства

Общество Экономика

За дзень да Новага года на вуліцы Карнача ў Чэрвені гасцінна расчыніў дзверы для пакупнікоў новы магазін — прасторны, па-сучаснаму абсталяваны, з разнастайным таварам паўсядзённага попыту. Дагэтуль у тутэйшым мікрараёне гандлёвай кропкі не было, так што адкрыццё яе ў зручным месцы — прыемны падарунак для мясцовых жыхароў.  Адбыўся і ўрачысты момант: па традыцыі  чырвоную стужачку перарэзалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Пятровіч Муха, яго намеснік Алена Міхайлаўна Шлома і старшыня райспажыўтаварыства Сяргей Вітольдавіч Веракса. Іван Пятровіч заўважыў:

—  Тут вялікі прыватны сектар, за апошнія гады толькі “Аграсервіс” трыццаць дамоў пабудаваў. І магазін  патрэбны. Прыемна, што змаглі яго адкрыць якраз да святаў. Хочацца пажадаць, каб паболей узводзілася такіх новых аб’ектаў. А што датычыцца добраўпарадкавання, то па вясне ўсё будзе зроблена.

Задаволеныя магазінам, наведвальнікі ахвотна набывалі патрэбны тавар. Самай першай пакупніцы гандлёвыя работнікі ўручылі бутэльку шампанскага, а самаму першаму юнаму пакупніку — набор цукерак.

Па словах старшыні райспажыўтаварыства С.В.Вераксы, такі ж магазін ў Валевачах, які нядаўна распачаў працаваць, дае штодзённую выручку каля сямі  мільёнаў рублёў. А гэта азначае, што ён акупіць затраты прыкладна за два гады. Ёсць упэўненасць, што магазін на вуліцы Карнача таксама будзе запатрабаваны і зможа задаволіць попыт пакупнікоў.

 

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

 



1 комментарий по теме “Навагодні падарунак райспажыўтаварыства

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *