НАШ «БУДАЎНІК» СЯРОД ЛІДЭРАЎ У МІНСКУ

Спорт

Каманда «Будаўнік» (Чэрвень), аснову якой складаюць футбалісты ПМК-237 і чэрвеньскага «Коласа», ў апошнім матчы года атрымала чарговую, чацвёртую запар перамогу ў чэмпіянаце Асацыяцыі аматарскага футбола Мінска па міні-футболу. Гэтым разам яна ў цяжкай барацьбе ўзяла верх над лідэрам, сталічнай «Б-12» — 4:3. У чэрвеньцаў двойчы вызначыўся Дзмітрый Чысты, па аднаму мячу на рахунку Аляксея Сасункевіча і Антона Масько. Пасля чатырох сустрэч «Будаўнік» з 12 ачкамі займае другі радок у турнірнай табліцы спаборніцтваў.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *