Лепшым паштавікам — прэміі

Общество

На пачатку новага года рэдакцыя не толькі падлічыла наклад, назвала лепшыя аддзяленні сувязі і пераможцу снежаньскага конкурсу «Пісьмо месяца», а і з дапамогаю Чэрвеньскага раённага вузла паштовай сувязі падвяла вынікі штоквартальнага конкурсу «Раённы веснік — у кожны дом».

Нагадаем, што па яго ўмовах тым работнікам аддзяленняў сувязі (паштальёнам, аператарам альбо начальнікам), якія найбольш павялічылі колькасць падпісных экземпляраў «раёнкі» на наступны квартал, рэдакцыя ўручае прэміі ў памеры 100 тысяч рублёў.

Гэтым разам лепшымі прызнаны: Галіна ГАЛЕЦКАЯ (Азёрнаўскае аддзяленне сувязі), Таццяна ЗЯНЕВІЧ (Смілавіцкае), Валянціна ШУТАВА (Руднянскае), Ганна КАЗЮЛЬКА і Ала ЗАПРУДСКАЯ («Чэрвень-2»).

Шчыра віншуем вас, шаноўныя, і дзякуем за актыўную працу па прапагандзе «Раённага весніка». Ну, а ўсіх астатніх работнікаў аддзяленняў сувязі Чэрвеньшчыны запрашаем да супрацоўніцтва. Вынікі чарговага этапу конкурсу будуць падведзены на пачатку другога квартала — у красавіку.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *