Ініцыятыўную моладзь чакае конкурс

Молодежная политика

З 28 снежня 2011 года па 20 лютага 2012 года Мінскі абласны выканаўчы камітэт сумесна з Саветам па развіццю прадпрымальніцтва пры аблвыканкаме ладзіць конкурс інавацыйных ідэй вучнёўскай моладзі.

Інавацыйныя распрацоўкі павінны ўяўляць сабой цікавыя практыка-арыентаваныя праекты, лепшыя з якіх могуць быць укаранёныя затым у арганізацыях Мінскай вобласці.

Каардынатарам конкурсу выступае вучэбна-практычны цэнтр «Школьная кампанія», які прымае заяўкі ў працоўныя дні з 8.00 да 17.00 па адрасу: Мінскі раён, г.п.Калодзішчы, вул.Мінская, д.5 альбо па электроннай пошце: admin@svoedelo.by. Вынікі будуць падведзены 1 сакавіка 2012 года.

Па пытаннях удзелу ў конкурсе ўсіх зацікаўленых просяць звяртацца ў аддзел адукацыі райвыканкама да Анжэлы Леанідаўны Аладка — асабіста альбо па тэлефоне 5-55-97.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *