«ЦУДЫ НА РАЖСТВО»

Общество

Гэту штогадовую дабрачынную акцыю арганізавалі для дванаццаці дзетак з Чэрвенскага сацыяльна-педагагічнага прытулку, што знаходзіцца ў Смілавічах. Цуда пастараліся зрабіць аддзел па справах моладзі сумесна з РАУС, райкамам БРСМ і пярвічкай Смілавіцкага аграрнага каледжа. Студэнты падрыхтавалі святочную забаўляльную праграму са Снягуркай, Дзедам Марозам ды іншымі навагоднімі персанажамі, а падчас конкурсаў ды гульняў дарылі малым удзельнікам цукеркі і мяккія цацкі. Супрацоўнікі РАУС і райкам БРСМ сабралі грошы і купілі садавіну ды сокі для салодкага стала. Ад аддзела моладзі у падарункі дабавіліся прылады для малявання: альбомы, фламасцеры, кніжкі-размалёўкі, каляровыя карандашы. Акрамя гэтага, РАУС падарыў яшчэ і флікеры, каб дзеткі памяталі правіла паводзін і былі абаронены на дарозе. А галоўным сюрпрызам для выхаванцаў прыюта стаў… жывы папугай! Яго купіла і падарыла першы сакратар райкама БРСМ Яўгенія МАРОЗАВА. Справа ў тым, что ў прыюце нядаўна створаны «жывы куток». Да нядаўняга моманту там жыў толькі паласаценькі пацучок. Зараз яму ў кампанію дабавілася юная папугаіха Глаша. Дзеці будуць вельмі рады, калі хто з нераўнадушных жыхароў падорыць яшчэ якую жывёлінку, напрыклад, чарапашку, хамяка альбо рыбак у акварыуме.

Сёлета вельмі актыўна паўдзельнічалі ў акцыі міліцыянеры: «Прыемна, што супрацоўнікі РАУС адгукнуліся, і грошы сабралі, і флікеры купілі. Дзякуй за ўдзел, за дабрыню, спадзяюся на далейшае супрацоўніцтва».

Аксана КАЧАНОВІЧ,

начальнік аддзела па справах моладзі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *