ЧЭРВЕНЬСКІ «БУДАЎНІК» — ЛІДАР ЧЭМПІЯНАТУ МІНСКА

Спорт

Каманда «Будаўнік» (Чэрвень), аснову якой складаюць футбалісты ПМК-237 і чэрвеньскага «Коласа», аднаасобна ўзначаліла турнірную табліцу чэмпіянату Асацыяцыі аматарскага футбола Мінска па міні-футболу.

Адбылося гэта пасля прапушчанага матча першага тура спаборніцтваў, у якім  чэрвеньцы разграмілі каманду «Зялёная хваля» з лікам 19:2, устанавіўшы рэкорд чэмпіянату па колькасці забітых мячоў. Шэсць з іх — на рахунку Антона Масько. Па тры разы вызначыліся Дзмітрый Чысты і Уладзімір Тарасік. Па два галы забілі Аляксей Сасункевіч і Віталь Мельцар, па аднаму — Сяргей Купровіч, Дзмітрый Трапашка і Юрый Пятроўскі.

А ў чарговым, шостым туры спаборніцтваў чэрвеньцы адолелі каманду «Дубль» — 2:0 (галы забілі Дзмітрый Чысты і Антон Масько) і ўмацавалі сваё лідарства. Зараз «Будаўнік» знаходзіцца на першым месцы з 18 ачкамі, у бліжэйшых праследавацеляў — на тры ачкі менш. Пакуль наша каманда адзіная ў спаборніцтвах выступае без паражэнняў.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *