БЕЛАРУСБАНК УЗНОВІЦЬ ЛЬГОТНАЕ КРЭДЫТАВАННЕ БУДАЎНІЦТВА ЖЫЛЛЯ

Общество

Грамадзяне, якія ўжо заключылі з банкам дагавор на крэдытаванне, будуць крэдытавацца на старых умовах. Што датычыцца тых, хто не паспеў заключыць крэдытны дагавор, то ім давядзецца пачакаць. На працягу месяца ў выканкамах будзе праходзіць зверка спісаў маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на прадмет адпаведнасці або неадпаведнасці палажэнням указа нумар 13.  Цяпер банк прадаўжае выдаваць крэдыты для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па стаўцы 31 працэнт гадавых.  Калі апраўдаецца прагноз па зніжэнню інфляцыі ў гэтым годзе, стаўка па крэдытах будзе зніжацца.

Акрамя таго, Беларусбанк выдае камерцыйныя крэдыты пад будаўніцтва жылля па стаўцы 49 працэнтаў гадавых, пры гэтым кошт такіх крэдытаў у Беларусбанку ніжэйшы, чым у іншых камерцыйных банках краіны.

 

 

(Паводле інфармацыі БелТА)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *