У гімназіі №1 імя У.Караля г.Чэрвеня адбыліся два святы, у якіх узялі ўдзел абедзве мае ўнучкі — другакласніца Анастасія і пяцікласніца Іуліта. Адно з іх ладзілася на беларускай мове, другое — на рускай. Адпаведна ў мяне і напісалася…
* * *
Трэцяга снежня вучні другога класа сталі акцябратамі. Рыхтаваліся яны з пачатку навучальнага года. Цікавыя і карысныя справы змянялі адна другую. Старанная вучоба і добрыя паводзіны радавалі і настаўніцу, і бацькоў. Дзяўчынкі і хлопчыкі кожны дзень на маленькі крок набліжаліся да ўрачыстага моманту.
І вось яно — Свята! У зале — мамы і таты, бабулі, меншыя брацікі ды сястрычкі. Вершы і жарты, конкурсы і песні, цікавыя пытанні і вясёлыя адказы… Таты ахвотна змагаліся з дзецьмі ў конкурсе «Уважлівы танцор». Мамы, нібы артысткі тэатра, паказалі некалькі мініяцюр «У нас на ўроку…». А бабулі шчырымі апладысментамі падтрымлівалі ўсіх.
Прагучала Урачыстае абяцанне — і на грудзях вучняў зазіхацелі акцябрацкія зорачкі. Але яшчэ ярчэй заззялі вочкі ўсхваляваных і такіх шчаслівых дзяўчынак і хлопчыкаў. Свята ўдалося!
Асаблівае слова — аб арганізатары гэтай падзеі. Цудоўны чалавек, таленавіты педагог, сапраўдная мама для дзетак — Тамара Мікалаеўна Мурашка. Хай не згасае творчае полымя ў Вашай душы! Няхай Бог беражэ Вас і дапамагае.
* * *
Все в детстве ходят в школу. А вот в гимназию — поступить надо!.. И 20 девчонок и мальчишек из разных школ нашего района в июне успешно выдержали вступительные экзамены в пятый класс гимназии. Хороший коллектив сложился! Освоились, подружились, взялись вместе грызть гранит науки… И по итогам первой четверти вышли на второе место среди классов гимназии со средним баллом успеваемости 8.0!
А в первую субботу декабря ребятам и классному руководителю Тамаре Ивановне Бендзь пришлось еще и творческий экзамен выдержать. Они устроили чудесный праздник «Посвящение в гимназисты». Какой всплеск эмоций! Фонтан идей! Калейдоскоп талантов! И это все они — пятиклассники. Частушки и инсценировки сказок, стихи и плакаты, песни и шутки — все это весело и задорно сверкало на сцене актового зала. А родители и учителя с радостью, гордостью, удивлением на грани шока отбивали ладони, аплодируя юным артистам.
Да! Эти ребята достойно понесут звание гимназистов!
Раіса ЦЕРАШОНАК, г.Чэрвень