«СВЕТЛЫЯ ГАЛОВЫ» ЗАПРАСІЛІ НА ЎРАЧЫСТАСЦЬ

Общество

Удзельнікі інтэлектуальнага праекта «Светлыя галовы», першы тур якога ўвосень ладзілі радыё «Мінская хваля» і ўпраўленне адукацыі аблвыканкама, вучні СШ №4 г.Чэрвеня Аляксандр Адзінец і Дзмітрый Суконкін разам са сваім кіраўніком, педагогам дадатковай адукацыі Ірынай Вабішчэвіч заўтра возьмуць удзел ва ўрачыстасці ў г.Смалявічы. Як мяркуецца, там ушануюць пераможцаў, вучняў мясцовай раённай гімназіі Ганну Глушаніну і Антона Грынько, і парадуюць усіх, хто змагаўся за перамогу.

Нагадаем, што наша каманда юнакоў пад кіраўніцтвам Ірыны Вабішчэвіч для ўдзелу ў эрудыт-шоу «Светлыя галовы» распрацавала праект унутрышкольнага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях «Кубак Тузіка». Яго ў вобласці выбралі ў ліку васьмі лепшых. І ў прамым эфіры радыё «Мінская хваля» Аляксандр Адзінец і Дзмітрый Суконкін змагаліся супраць каманды СШ №1 г.Нясвіжа. Яны прадэманстравалі візітоўку, паўдзельнічалі ў конкурсе ідэй «Светлая думка», прадставілі Чэрвеньшчыну як турыстычны аб’ект і адказалі на восем пытанняў на эрудыцыю. Творчыя заданні з дапамогай смс-галасавання ацэньвалі слухачы, а веды ўдзельнікаў — журы. На жаль, каманда юнакоў з Чэрвеня саступіла дзявочай з Нясвіжа. Але на заўтрашнім мерапрыемстве іх чакаюць захапляльнае канцэртнае шоу, а таксама падарункі да Ражства і Новага года.

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *