«РАЁНКА», Я ТАБОЮ ГАНАРУСЯ!

Общество

Прызнанне чытача.

Раіса ВЕРАЦІЛА, в.Жураўкавічы.


За сорак, больш гадоў

выпісваю газету,

Знаёмлюся з жыццём свайго раёна,

З падзеямі краіны

і сусвету…

Скажу праўдзіва:

я ў яе ўлюбёна!

І так да скону з ёй

не разыдуся,

Суботы, серады

заўжды чакаю.

«Раёнка», я табою

ганаруся!

І ўсю цябе з цікавасцю

чытаю…

Ідзі ў кожны дом,

нясі навіны!

Збірай чым больш

сябровак і сяброў.

Лічу, што выпісаць цябе ўсе павінны

На месяц, квартал ці

паўгоддзе зноў!

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *