Наведваем сябра

Общество

У нашым класе ёсць вучань Арцём Корзун.  Здарылася так, што ўжо трэці год ён праходзіць навучанне дома. Але мы не забываем яго, трымаем сувязь “У кантакце»,  наведваем яго. Вось і на  днях камсамольцы 9 класа разам з класным кіраўніком Л.В.Драпеза наведалі Арцёма. З вялікай радасцю, як заўсёды, ён сустрэў нас. Гаварылі пра школьныя навіны, пра вучобу, пра тое, што ў нашай школе адрадзіўся выпуск газеты «School street». Арцём расказваў пра сябе, паказваў дзённік з адзнакамі. Мы радаваліся, што здароўе яго ідзе на папраўку.

Адной з цікавых навін было тое, што ўсе вучні нашага класа сталі членамі ГА»БРСМ». Мы бачылі, як загарэліся вочы ў Арцёма, таму пазнаёмілі яго з Уставам і прапанавалі яму напісаць заяву. Мы рады, што ў нашай школе  камсамольцаў павялічыцца. Арцём, я ўпэўнена, будзе дастойным камсамольцам.

Потым мы ўсе разам пілі гарбату і прыгадвалі жартоўныя гісторыі са школьнага жыцця.

Ірына Врублеўская,

таршыня пярвічнай    арганізацыі   класа СШ №2 г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *