НАДЕЮСЬ СТАТЬ ВАШИМ АВТОРОМ…

Общество

З Волмы:

Очень люблю «районку», постоянно выписываю ее и читаю. А в этот раз и сама решила стать автором — отослать в редакцию свои стихи.  Буду благодарна, если напечатаете.

Елена СЕЗОНЧИК

 

 

«Мой родны кут,

як ты мне мілы»…

Як моцна я цябе люблю!

І мне, напэўна,

не хапіла б сілы

Цябе пакінуць, вёсачку маю.

Такія слаўныя прыгожыя мясціны,

Дзе нарадзілася

і зараз я жыву,

І тыя мілыя

драўляныя хаціны —

Усё так люба сэрцу тут майму.

Вось гай раскінуўся шырокі,

Тут рэчка Волма працякла,

Дзе рыбакі да самай ночы

Вачэй не зводзяць

з паплаўка.

Каровы дружнай талакою

Скубуць духмяную траву.

І дзеці весела гурбою

Ганяюць мяч на беражку.

За вёскай лес стаіць сцяною:

Бярозы, елкі, лозы, хвоі.

На ўскрайку лесу —

вунь відаць —

Магутны дуб,

нібы сам князь.

А як жа славяцца грыбамі

Нашы валмянскія лясы!

Баравікі вязуць вазамі,

Апенькаў поўныя кашы.

Не прамінуць купчастыя балоты,

Дажджлівым летам поўныя вады.

Тут бавяць людзі час

з ахвотай —

Збіраюць дружна буякі.

І гэта — край мой,

сапраўды святое.

І ўся прырода, усё жывое

Такое роднае

і сэрцу дарагое.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *