ГЭТЫ ДЗЕНЬ ЗАПОМНІЦЦА НАДОЎГА

Общество

Нядаўна пярвічная арганізацыя БРСМ нашай школы папоўнілася новымі членамі. 18 вучням 9 класа  ўручылі членскія білеты.

Для мяне і маіх аднакласнікаў гэты дзень запомніцца назаўсёды. Яшчэ з раніцы ўсе вельмі хваляваліся, з нецярпеннем чакалі хвалюючага моманту. І вось ен настаў.  На сцэну выходзіць першы сакратар раённага камітэта БРСМ Яўгенія  Марозава. Яна распавядае пра тое, што быць грамадзянінам сваёй краіны — гэта значыць імкнуцца да выканання свайго абавязку, да подзвігаў і рэкордаў. А каб здзейсніць сваю мару, быць дастойным сынам сваёй Айчыны, трэба  са школьных год выхоўваць у сабе працалюбства, авалодваць ведамі, шанаваць сваіх бацькоў, паважаць старэйшых,  быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны. Яўгенія Юр’еўна павіншавала ўсіх вучняў з уступленнем у рады БРСМ і ўручыла значкі і  білеты.

Затаіўшы дыханне,  слухалі мы выступленне класнага кіраўніка Людмілы Вацлаваўны Драпеза, якая прыгадала свае камсамольскія гады, працу з камсамольцамі. Вельмі  хвалюючым быў яе аповед пра подзвігі камсамольцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, які падмацоўваўся вершамі беларускі паэтаў. З вялікай цікавасцю слухалі мы і пра дзеянні камсамольцаў 80-ых гадоў.

Затым для нас спявалі Надзея Мыцько, Арцём Дзятко і Дзмітрый Маркевіч.

Дзякуючы намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце Святлане Тадэвушаўне Жыгалка і педагогу-арганізатару Галіне Вадзімаўне Шатэрнік, свята атрымалася цудоўнае.

Ганна Маціюнас, вучаніца 9 класа

СШ №2 г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *