Цікава

Общество

Аказваецца, некаторыя ласункі карысныя! Напрыклад, вучоныя мяркуюць, што мармялад зберажэ маладосць. Яны высветлілі, што гэты дэсерт утрымлівае рэчыва, якое спраўляецца з маршчынамі. А яшчэ ў мармяладзе ёсць жалацін, які дапамагае ўмацаванню касцей.

Карысны таксама і зефір, бо ён дае энергію для актыўнага жыцця і практычна не ўтрымлівае тлушчу! У склад гэтага ласунка ўваходзіць пекцін, які зніжае ўзровень халестэрыну і нават валодае супрацьвірусным эфектам.

Шакалад — дэсерт, які  зберагае статнасць. Кавалачак пліткі кожны дзень на працягу месяца забяспечыць страту аднаго кілаграма. Але, увага! Эфект гарантуе толькі чорны (горкі) шакалад. Ён утрымлівае вітамін групы В, які садзейнічае лепшаму засваенню ежы. 30 грамаў шакалада ў дзень —такая колькасць для тых, хто на працягу дня атрымлівае фізічныя нагрузкі, а хто не сябруе са спортам, — 10 – 15 грамаў (менавіта такую колькасць шакалада ўключаюць у дыеты для нармалізацыі вагі). Горкі шакалад дапамагае рэгуляваць артэрыяльны ціск пры гіпатаміі, умацоўвае сэрца і сасуды, падымае настрой і не пакідае шансаў для дэпрэсіі.

Памятайце, салодкае ўжываць трэба ў першай палове дня, калі арганізм актыўна засвойвае ежу. Пасля 14 гадзін пра цукеркі лепш забыцца.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *