У міжнародным пленэры прынялі ўдзел

Общество

З 23  па 30 кастрычніка  ў Беларусі праходзіў   5-ы Міжнародны дзіцячы пленэр «Адраджэнне яўрэйскага мястэчка», які арганізаваў  Саюз  беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын пры падтрымцы Еўрапейскага Яўрэйскага Фонду.

Мэтай правядзення пленэра з’яўляецца развіццё сучаснага яўрэйскага мастацтва шляхам фарміравання зацікаўленасці да яго дзяцей і моладзі, усведамленне месца і ролі яўрэйскага мастацтва ў жыцці не толькі яўрэйскіх абшчын, але і ў кантэксце сусветнай культуры. Плануецца таксама стварэнне Еўрапейскай яўрэйскай дзіцячай мастацкай галерэі.

У гэтым годзе для ўдзелу ў пленэры завіталі прадстаўнікік з дзевяці краін свету: Турцыі, Эстоніі, Малдовы, Балгарыі, Македоніі, Швецыі, Украіны, Сербіі і Беларусі. У складзе беларускай дэлегацыі былі настаўнікі і вучні сярэдняй школы №2 г.п.Смілавічы, якія ўжо другі год удзельнічаюць у пленэры.

24 кастрычніка ўсе ўдзельнікі наведалі Смілавічы. Старшыня пассавета Ірына Марціновіч расказала пра гісторыю нашага пасёлка. Вельмі радушна сустрэў удзельнікаў пленэра дырэктар валяльна-лямцавай фабрыкі Васіль Сабан. Ён правёў невялікую экскурсію па фабрыцы, пазнаёміў прысутных з вырабам валёнак. Затым усе наведалі месца расстрэлу яўрэеў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні школы Лізавета Сасункевіч і Ксенія Бычанок расказалі пра работу школы па тэме Халакоста. Цікавым было для ўсіх і наведванне палаца Ваньковічаў. Усе з захапленнем слухалі пра ранейшае жыццё ў Смілавічах, рабілі здымкі на памяць.

Напрыканцы ўдзельнікаў  пленэру сустракалі ў Цэнтры дзіцячай творчасці г.п.Смілавічы, дзе адбылася экскурсія ў музей Хаіма Суціна. Там  кожны змог акунуцца ў атмасферу таго часу, калі жыў і тварыў вялікі мастак, выпіць кубачак кавы і паслухаць аповед Святланы Хасяневіч пра нашага славутага земляка.

Затым для ўсіх удзельнікаў быў праведзены майстар-клас па вырабу валёнак. Кожны атрымаў сувенір, зроблены сваімі рукамі, дыплом і падарунак.

Людміла Драпеза,

настаніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *