ЦІ ПАХАВАНЫ НА ЧЭРВЕНЬШЧЫНЕ УЛАДЗІМІР ПАРФЁНАЎ?

Общество

На адным з пошукавых сайтаў яго ўнучка размясціла гісторыю, якая асабіста мне падалася знаёмай. Мо, калісьці ва ўспамінах сведкаў Вялікай Айчыннай яна і прагучала на старонках «раёнкі»? Ці не на Чэрвеньшчыне адбыўся гэты сумны эпізод? А мо, проста на штосьці падобны?

Дакладна вядома, што адбылося гэта на тэрыторыі Беларусі. Партызан Уладзімір Георгіевіч Парфёнаў разам з таварышам запыніліся ў якойсьці хаце. Тым часам у вёску ўвайшлі карнікі. Таварыш паспеў выскачыць праз акно, але яго забілі на вуліцы. А Уладзіміра застрэлілі прама на падаконніку. Пахавалі іх мясцовыя жыхары на тэрыторыі вёскі. Магчыма, на грамадзянскіх могілках, таму што звестак аб такім прозвішчы на помніках вайсковых пахаванняў у Чэрвеньскім райваенкамаце не маецца.

Шаноўныя чытачы! Калі вы чулі аб гэтым эпізодзе, што адбыўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны, альбо ведаеце, дзе знаходзіцца магіла Уладзіміра Георгіевіча Парфёнава, калі ласка, патэлефануйце на нумар 5-56-83.

Святлана АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *