Сёння свята ў аўтамабілістаў і дарожнікаў. Віншуем!

Общество

Генадзь Іванавіч Карканіца

Пераважная большасць калектыву Чэрвеньскага аўтапарка №20 — вопытныя і адказныя работнікі, якія аддана служаць выбранай справе. Сярод іх Генадзь Іванавіч Карканіца  і Пётр Аляксандравіч Марціновіч.

Пётр Аляксандравіч Марціновіч

Яшчэ да арміі прыйшоў сюды працаваць Генадзь Іванавіч. Адслужыўшы ў войску, вярнуўся ў родны калектыў, каб ужо больш яго не пакідаць. Цяпер разам з ім у аўтапарку працуе і старэйшы сын Дзмітрый, а малодшы пакуль вучыцца ў Мар»інай Горцы на механіка.

Такі ж працяглы вадзіцельскі стаж і ў  Пятра Аляксандравіча Марціновіча — больш як 25 гадоў. І таксама ў аўтапарку №20.

Абодва вадзіцелі працуюць на аўтобусе. Іх штодзённыя маршруты — горад, прыгарад і міжгорад. На новенькім эксперыментальным аўтобусе беларускай вытворчасці  бывае Генадзь Іванавіч і за мяжой — возіць чэрвенькіх турыстаў.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *