Саламяныя дзівосы

Общество

ствараюць у нашым раёне саломапляцельшчыцы Тамара Пятроўна Шалупенка (на здымку) і Галіна Міхайлаўна Ліфанава з Вайнілава. Яны майстэрскі асвоілі тэхніку пляцення. Тамары Пятроўне больш падабаецца вырабляць кветкі, а Галіне Міхайлаўне — цудоўных лялек.

Абедзвюх гэтых майстрых родніць натхненне, жаданне ствараць прыгажосць і далучаць да яе іншых. Іх вырабы  карыстаюцца вялікім попытам. Неаднаразова Тамара Пятроўна і Галіна Міхайлаўна прымалі удзел у абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах, прызнаваліся лаурэатамі выстаў «Саламяныя дзівосы», «Вясновы букет», а таксама падчас правядзення фестывалю  «Пеўчае поле» і ў пасольстве Рэспублікі Польшча.

Тамара Пятроўна і Галіна Міхайлаўна прымалі удзел у рэспубліканскім фестывалі-ярмарцы «Дажынкі-2011», дзе выстаўлялі  лялькі, кветкі з саломы, снапы, карціны, ікрусціраванныя саломай.

Падчас наведвання выставы міністрам культуры Латушкам Паўлам Паўлавічам Чэрвеньскага падвор’я яны падаравалі яму незвычайнай прыгажосці букет кветак з саломы.

Тамара Пятроўна Шалупенка  і Галіна Міхайлаўна Ліфанава з’яўляюцца ўдзельнікамі клуба «Майстры Ігуменшчыны» пры раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Яны працуюць у розных напрамках і па-рознаму, але іх аб’ядноўвае захапленне цікавай справай, імкненне ствараць прыгажосць вакол сябе і перадаваць сваё майстэрства дзецям і ўнукам.

Святлана Разумоўская,

мастацкі кіраўнік

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *