«НАВАТ САМАЯ ЦЕСНАЯ ІНТЭГРАЦЫЯ НЕ АДМЯНЯЕ СУВЕРЭНІТЭТ ДЗЯРЖАЎ»

Официально

Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваным на сайце расійскай газеты «Известия», у якім кіраўнік беларускай дзяржавы выказвае сваё меркаванне аб Еўразійскім саюзе.

«Перспектыва магутнай і глыбокай інтэграцыі, якая адкрываецца сёння, сапраўды захапляе. Але краевугольны камень усяго таго, што мы збіраемся пабудаваць, — суверэнітэт нашых дзяржаў, які не адмяняе нават самая цесная інтэграцыя», — падкрэсліў беларускі лідар.

«Разам з даверам кіраваць дзяржавамі нашы народы ўручылі нам і абавязак захаваць іх права самім распараджацца сваім лёсам. Зыходзячы з гэтага, мы павінны будаваць свае планы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

***

Нацбанк рэкамендуе насельніцтву пераводзіць валютныя крэдыты ў крэдыты ў беларускіх рублях.

Аб гэтым заявіў у эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Тарас Надольны. Ён таксама падкрэсліў, што грамадзяне Беларусі на працягу апошняга месяца могуць свабодна канверсаваць валютныя ўклады ў беларускія рублі.

***

Ільготнае крэдытаванне жылля, якое ўводзіцца пасля 2011 года, плануецца аднавіць да канца кастрычніка.

Аб гэтым паведаміў  міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў.

***

Мінімальная заработная плата ў Беларусі за верасень 2011 года індэксуецца на 72 працэнты, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Месячная мінімальная заработная плата за верасень 2011 года складае Br778500, пагадзінная мінімальная заработная плата — Br4590. Згодна з законам «Аб устанаўленні і парадку павышэння памеру мінімальнай заработнай платы», памер мінімальнай заработнай платы, устаноўлены заканадаўствам і праіндэксаваны, з’яўляецца абавязковым для наймальніка ў якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў.

***

З 20-га кастрычніка будзе ўніфікаваны курс беларускага рубля.

Такое рашэнне сумесна прынялі ўрад і Нацыянальны банк. Пасля гэтага Беларуская валютна-фондавая біржа будзе працаваць у рэжыме адной сесіі, як і было раней.

***

На 3-5% павялічыліся рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва, якія рэалізуюць праз АЗС.

З 16 кастрычніка бензін Нармаль-80 каштуе 4 740 рублёў за літар, бензін АІ-92 — 4 970 рублёў, АІ-95 — 5 360, дызпаліва — таксама 5 360  рублёў за адзін літар.

Перагляд цэн на нафтапрадукты зроблены з мэтай павышэння эфектыўнасці работы нафтаперапрацоўчых заводаў.

(Паводле паведамленняў  БелТА)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *