ГІМНЫ МАЦІ ТУТ ГУЧАЛІ

Общество

У Смілавіцкім аграрным каледжы навучаюцца не толькі будучыя маці, але і значная колькасць жанчын, якія ўжо з’яўляюцца імі. Гэта — навучэнкі завочнай формы набыцця адукацыі. У іх вельмі напружаны рытм жыцця: гадуюць дзяцей, працуюць і вучацца. Вольнага часу амаль няма. Менавіта на іх і звярнулі ўвагу супрацоўнікі бібліятэкі і запрасілі ў чытальную залу.

У суправаджэнні мульці-медыйнай прэзентацыі з паэтычнымі віншаваннямі «Гімны маці я пяю» выступілі бібліятэкары Галіна Філіповіч, Галіна Грынкевіч, Таццяна Ганчарова, Людміла Коваль. Гучалі таксама вершы  класікаў і сучасных паэтаў аб матулях.

Мужчынскі дуэт у складзе выкладчыка Любаміра Філіповіча і ветэрана педагагаічнай працы Уладзіміра Камісаранкі даў вялікі канцэрт. Яны выканалі песні: «Мне мама тихо говорила»,  «Зорька алая», «Наши любимые» і іншыя.

Галоўны эканаміст Сяргей Дзенісевіч таксама праспяваў песні. Затым па запраграмай пачалося выкананне любімых мелодый па заяўках прысутных. Доўга не сціхалі гарачыя апладысменты — не кожны раз маецца магчымасць заказаць сваю песню.

Сустрэча адбылася цёплай, шчырай, святочнай.

У планах бібліятэкі ёсць яшчэ шэраг цікавых мерапрыемстваў

Іван ЯРАШЭВІЧ,

г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *