Час мінае хутка. Вось і лета адышло. Работы прыбавілася ў полі і дома. Трэба да халадоў паспець убраць вырашчаны ўраджай, навесці парадак на прысядзібных участках. За ўсімі гэтымі клопатамі не забудзьцеся, шаноўныя чытачы, ўдзяліць увагу і свайму надзейнаму сябру, які заўсёды імкнецца быць побач з вамі, — «Раённаму весніку». Не забыцца — гэта значыць аформіць падпіску на 4 квартал.
Кожны тыдзень мы прапануем вам 16 старонак разнастайнай інфармацыі, сярод якой — галоўныя навіны рэспублікі, вобласці, Чэрвеньшчыны. Толькі ў «Раённым весніку » вы маеце магчымасць прачытаць пра сваіх знаёмых, блізкіх, суседзяў, пра сябе. Спадзяемся, што будуць і далей прыносіць хвіліны задавальнення спецвыпускі «Людзі. Падзеі.Факты», «Равеснік», «Радзімазнаўства: Чэрвеньшчына. Час. Людзі «, «Спадарыня», «Міліцэйскі барометр», «Чэрвеньшчына лірычная», «Чэрвеньшчына спартыўная», матэрыялы пад рубрыкамі «Мясцовае самакіраванне», «Вясковае жыццё», «Педагогі Чэрвеньшчыны», «Старэйшае пакаленне: годы і лёсы», «Куточак Чэрвеньшчыны», «Для дому, для сям»і», «Духоўнасць», «Сядзіба», «Быць здаровым — здорава!», «Праваслаўныя чытанні», «Эліксір здароўя» і новымі, якія з»явяцца бліжэйшым часам. Каб усё гэта па серадах і суботах трапляла ў вашы рукі, трэбна паспяшацца аформіць падпіску, якая завяршаецца 27 верасня. Зрабіць гэта можна ў паштовым аддзяленні ці ў свайго паштальёна.
Цана на «раёнку» крыху павялічылася, але засталася прымальнай: для індывідуальных падпісчыкаў — 6500 рублёў на месяц. Вы скажаце, што ўсё даражэе, цэны «кусаюцца». Але жыццё ж не спыняецца. Крызісы былі і раней, а становішча — яшчэ горшым. Міне і гэтае. Жыццё ўсталюецца. Пра тое, як будуць адбывацца змены да лепшага, вы таксама даведаецеся з «Раённага весніка».
Спадзяемся, што актыўнай падпісцы на газету паспрыяе і конкурс «Раённы веснік»— у кожны дом», які распачынае рэдакцыя сярод паштальёнаў. Тры з іх, хто найбольш павялічыць колькасць падпісчыкаў «Раённага весніка» у параўнанні з папярэднім месяцам, будуць заахвочаны матэрыяльна.
Людміла РАБЕЦКАЯ