Узорны аматарскі калектыў

Общество

Днямі гэтага высокага  звання ўдастоена  студыя выяўленчага мастацтва “Мой свет”  Чэрвеньскай школы мастацтваў. Такое рашэнне прынята калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя   поспехі,  высокі мастацкі ўзровень і актыўную выставачную дзейнасць.

Студыю “Мой свет” пад кіраўніцтвам выкладчыка   Віталія Уладзіміравіча Чарнаўца наведваюць васемнаццаць юных дараванняў, якія заваёўвалі перамогу ў конкурсах самых розных узроўняў. Чэрвеньцы знаёмы з вучнёўскімі творчымі работамі па выставах, якія пастаянна ладзяцца падчас святаў і ўрачыстасцяў. Апошняя такая была трэцяга ліпеня і прысвячалася вызваленню Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў (на здымку).

Як задаволена заўважыў дырэктар Чэрвеньскай школы мастацтваў Васіль Васільевіч Капцелаў, атрыманае ганаровае званне абавязкова дабавіць натхнення юным мастакам і іх выкладчыку, і ўсе мы яшчэ не раз парадуемся іх новым поспехам.

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *