Пра гiстарычныя святынi гутарку вялi

Общество

На пазнавальнае мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускай пісьменнасці і друку, мы запрасілі школьнікаў. Да нас завіталі вучні 10 «А», «Б» і «В» класаў СШ №4, 9 і 11 класаў СШ №3 г.Чэрвеня. А мерапрыемства паяднала ў сабе гістарычную гадзіну «Крыж Еўфрасінні Полацкай», прысвечаную 850-годдзю з часу яго стварэння, чарговым угодкам полацкай князёўны, асветніцы, беларускай святой, і краязнаўчую інфармацыю «Старажытны гарадскі герб», прысвечаную 215-годдзю надання герба г.Ігуменю.

Шмат цікавага распавяла прысутным госця — настаўніца нядзельнай школы Свята-Мікалаеўскай царквы г.Чэрвеня Валянціна Тоўсцік. Яна вяла размову пра кнігі, прысвечаныя жыццю і падзвіжніцтву Еўфрасінні Полацкай, пра шанаванне крыжа, святыні, якія знаходзіліся ў ім, гісторыю яго знікнення ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стварэнне копіі ды іншае. Свой расповед Валянціна Тоўсцік суправаджала дэманстрацыяй нагляднасцяў. Вучні задавалі ёй шмат пытанняў.

А затым бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу Наталля Маланка распавяла пра гісторыю герба г.Ігуменя.

 

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *