Пачалі будаваць храм

Общество

Дзякуючы служэнню святара Валяр’яна Смілавіцкая Свята-Георгіеўская царква вядома нават за межамі нашай роднай Беларусі. Здалёк едуць сюды з надзеяй на ўздзеянне яго гаючага святога слова.

У першай палове 90-х гадоў мінулага стагоддзя храм адбудоўваўся пры непасрэдным удзеле айца Валяр’яна як настаецеля-кіраўніка і яго асабістымі рукамі ў якасці будаўнічага рабочага. Дарэвалюцыйная пабудова былога Смілавіцкага райвыканкама намаганнямі гэтага рупліўца ператварылася ў цэнтр адраджэння веры, святое месца. Храм хутка набыў вядомасць.  Вернікам стала цеснавата тут. Пачаў адчувацца і ўзрост будынка — яму звыш 110-ці гадоў. Узнікла неабходнасць пабудаваць новую прасторную царкву. Атрымаўшы на гэта благаславенне, айцец Валяр’ян шмат прыклаў намаганняў па вырашэнню пытання выдзялення зямлі пад будаўніцтва, атрымання тэхнічных умоў (а яны вельмі строгія), распрацоўкі каштарыснай дакументацыі. З Божай дапамогай пераадолеў усе цяжкасці. І вось, нарэшце, намер ператвараецца ў яву. Сёлета 10 верасня пачалося будаўніцтва новага храма. Ужо вядуцца земляныя работы. Царква будзе драўлянай, з прыгожым купалам і званіцай, светлай, прасторнай. Яна, безумоўна, упрыгожыць Смілавічы.

Яшчэ адна прыемная навіна не толькі для смілаўчан, але і для іншагародніх вернікаў. вятар Валяр’ян плануе арганізаваць для іх цэлы комплекс, дзе яны змогуць знайсці часовы прытулак, маліцца. Пажадаем яму моцы давесці  добрую справу да канца.

Шаноўныя чытачы! Адкрыты рахункі для ахвяравання для будаўніцтва гэтага храма. Можна выкарыстаць і практыку, якая мела месца падчас узвядзення аднаго з храмаў. У прыватнасці, купіць білет-цагліну для будучай царквы. А мы хіба не зможам набыць адно дрэва, адзін цвік, адну шкліну і адчуваць свой уласны, непасрэдны ўклад.

Іван Ярашэвіч,

г.п. Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *