Дзень пiсьменства i друку ў нашай школе

Молодежная политика

Дзень беларускага пісьменства і друку стаў традыцыйным у нашай школе. Вось і сёлета на пачатку вучэбнага года гэтае свята сабрала вучняў. Усе, хто пажадаў, маглі агледзець выставу кніг «Пісьменнасць, кнігадрукаванне, мова: гістарычны шлях». Бібліятэкар гарпасялковай біліятэкі Яна Сымонаўна Розум і наш школьны бібліятэкар Таццяна Фёдараўна Фесенка падрыхтавалі для нас завочнае падарожжа «Праз смугу стагоддзяў дайшло да нас слова…» Мы «пабывалі» ў цэнтрах культуры і асветы нашай краіны — Полацку, Тураве, Навагрудку, Нясвіжы, Шклове, Заслаўі, Барысаве, Хойніках і даведаліся, што сёлета рэспубліканскае свята пісьменства і друку адбудзецца ў Ганцавічах. А падчас нашага школьнага свята сямікласнікі прадэкламавалі вершы, дзевяцікласнікі разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Людмілай Вацлаваўнай Драпеза прадэманстравалі мультымедыйную прэзентацыю «Дзень беларускага пісьменства і друку», а вучаніца дзевятага класа Валерыя Сяцко прачытала ўласныя вершы. Усе слухалі, стаіўшы дыханне. Колькі пяшчоты, цеплыні было ў Лерыных радках!..

 

Алёна ВАСІЛЬЕВА,

вучаніца 9 класа СШ №2 г.п.Смілавічы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *