Далучайцеся!

Общество

З кожным днём усе больш прыгажэе наш горад і раён.  Тут адбываюцца прыемныя перамены, якія радуюць вока не толькі чэрвеньцаў, але і гасцей. Змяніліся вуліцы, плошча. На гэтым работа не скончылася. Цяпер вядзецца добраўпарадкаванне вуліцы Гарбачова (на здымку). Распачалася гэтая работа і на тэррыторыях вуліц Луначарскага і Чапаева. Згодна рашэння райвыканкама на іх найперш неабходна ўбраць самавольна пабудаваныя ў дварах драўляныя павеці,  многія з якіх гадамі не выкарыстоўваюцца грамадзянамі і толькі  псуюць  выгляд тэрыторый. Таму мы просім жыхароў, якія пражываюць на гэтых вуліцах,  ачысціць свае драўляныя павеці і, па магчымасці, самім прыняць удзел у іх зносе. Давайце разам наводзіць прыгажосць у сваім горадзе, бо тут жыць нам і нашым дзецям.

Алег ШАХНОВІЧ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і арганізацыйна-

кадравай  рабоце УП «Чэрвеньскае ЖКГ»

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *