Дачніца

Общество

Любоў Іванаўна Зяневіч сёлета вырашчанаму ўраджаю не нарадуецца. Урадзіла  ўсё — агуркі і памідоры, цыбуля і часнок, бульба і морква, буракі і кабачкі… Нават арбуз вырас не горшы за той, што прапаноўваюць гандляры на базары — вялікі і салодкі. А кветкі вакол хаты ажно буяюць, сваёй прыгажосцю прыцягваючы  ўвагу таго, хто нейкім чынам трапляе ў вёску. І  нават здзіўлена цікавяцца заўважаным незвычайным для Беларусі гатункам, маўляў, што гэта — пальма? tc «Любоў Іванаўна Зяневіч сёлета вырашчанаму ўраджаю не нарадуецца. Урадзіла  ўсё — агуркі і памідоры, цыбуля і часнок, бульба і морква, буракі і кабачкі… Нават арбуз вырас не горшы за той, што прапаноўваюць гандляры на базары — вялікі і салодкі. А кветкі вакол хаты ажно буяюць, сваёй прыгажосцю прыцягваючы  ўвагу таго, хто нейкім чынам трапляе ў вёску. І  нават здзіўлена цікавяцца заўважаным незвычайным для Беларусі гатункам, маўляў, што гэта — пальма? »

Парадак і ў прасторным  двары. Праўда, тут ужо заслуга  мужа Віктара Іванавіча з сынам Аляксандрам. Гэта яны і альтанку змайстравалі, і цяпліцу,  і лазню збудавалі, і домікі для птушак прыладзілі ўздоўж плоту, што ахінае сядзібу. І металічную печку паставілі, каб летам гатаваць стравы на свежым паветры. А гатаваць Любоў Іванаўна любіць і ўмее. Асабліва смачнай у гэтай печцы атрымоўваецца пярловая каша.  Праўда, у гаршочак яна кладзе  адразу цэлую куру, каб ужо напэўна выглядам і пахам наганяла мужчынам  апетыт. Зрэшты, тыя на апетыт не скардзяцца, бо любяць, прыехаўшы з Мінска, працаваць на зямлі, па гаспадарцы.

Сядзіба дасталася Зяневічам ад бацькоў Віктара Іванавіча. Тут, у Нівішчы былога Грабянецкага сельсавета, прайшло яго дзяцінства. Вёска калісьці гаманіла і працвітала.  Асабліва славілася яна садамі са смачнымі яблыкамі. Цяпер засталіся вось гэтая хата як дача, ды яшчэ адна мясцовая сям’я жыве крыху далей да лесу. І ўсё.

Хата дагледжаная. Любоў Іванаўна не імкнецца ўсё ў ёй перайначыць на свой манер, стараецца, каб захавалася тое, што так дорага і блізка  яе мужу.

 

Эма МІКУЛЬСКАЯ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *