Афiцыйна

Официально

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу прадаўжаць вядзенне сельгасработ ранейшымі тэмпамі. Аб гэтым ён заявіў 21 верасня на нарадзе па актуальных пытаннях сельскагаспадарчай галіны.

«Нельга задавольвацца завяршэннем толькі ўборкі збожжа, спачываць на лаўрах і чакаць «Дажынак». Напружанасць сельгасработ не павінна слабець!» — падкрэсліў Прэзідэнт. Ён таксама адзначыў, што да «Дажынак» павінны быць завершаны асноўныя сельгасработы.

***

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы з рабочай паездкай Мінскую вобласць, запатрабаваў захаванасці ўраджаю плодаагародніннай прадукцыі. «У гэтым годзе будзе злачынствам, калі мы не будзем належным чынам захоўваць бульбу, агародніну, плады, ягады і іншае. Усё, што можам потым прадаць па высокіх цэнах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

***

Тарыфную стаўку першага разраду ў Беларусі плануецца павысіць з 1 кастрычніка, заявіў 21 верасня на прэс-канферэнцыі намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Сяргей Румас. Ён звярнуў увагу на тое, што ў кастрычніку адначасова з новай зарплатай будзе выплачана і індэксацыя за верасень. Акрамя таго, з 1 лістапада ў бюджэтнай сферы будуць уведзены дадатковыя даплаты па кожнаму з разрадаў адзінай тарыфнай сеткі.

***

Ацяпляльны сезон у Беларусі пачнецца своечасова. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун.

Ён растлумачыў, што падача цяпла ў аб’екты сацыяльнай накіраванасці пачнецца тады, калі сярэднясутачная тэмпература паветра будзе не вышэйшая за 10 градусаў цяпла на працягу пяці сутак. У жылым фондзе ацяпленне ўключаць пры ўмове, калі на працягу пяці сутак тэмпература паветра не перасягае 8 градусаў.

Паводле паведамленняў БелТА

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *