РАСПАВЯЛІ ПРА НАБЫТКІ МІНІСТРУ АДУКАЦЫІ

Общество

У сераду ў эксперыментальную базу «Натальеўск» завітаў член рэспубліканскай агітацыйнай групы, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. На тэрыторыі збожжасушыльнага комплексу дырэктар гаспадаркі Алена Махнач распавяла яму пра тое, што дастаўленае ад камбайнаў збожжа дапрацоўваецца тут на сучаснай зернесушылцы да пасяўных кандыцый з наступнай рэалізацыяй элітнага насення сельгаспрадпрыемствам раёна, вобласці, рэспублікі і за мяжу. Акрамя таго, з наступнага года эксперыментальная база «Натальеўск» у ліку пяці гаспадарак Міншчыны пачне рэалізацыю супер-суперэлітнага насення бульбы сельгаспрадпрыемствам сталічнага рэгіёна.


Падчас гутаркі з работнікамі зернятока Сяргей Маскевіч цікавіўся іх заробкамі, а таксама тым, як рыхтуюць яны дзяцей да школы. Алена Махнач паведаміла, што гаспадарка мае намер аказаць матэрыяльную дапамогу на гэтыя мэты найменш забяспечаным сем’ям сваіх работнікаў.
У рамках наведвання эксперыментальнай базы «Натальеўск» Сяргей Маскевіч таксама пабываў на пабудаванай па прэзідэнцкай праграме малочнатаварнай фермай «Любішына», дзе, у прыватнасці, пазнаёміўся з сучаснай тэхналогіяй вытворчасці малака.
На здымку: галоўны заатэхнік гаспадаркі Уладзімір Жукаў распавядае Сяргею Маскевічу пра асаблівасці атрымання малака гатунку «Экстра» на новай ферме.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *