ПЕРАМОЖЦЫ СПАБОРНІЦТВА ЗА ТЫДЗЕНЬ

Общество

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на жніве ў перыяд з 1 па 7 жніўня ПРЫЗНАНЫ:

Сярод гаспадарак калектыў філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» (дырэктар А.У.Макаранка). У гаспадарцы ўбралі зерневыя на 736 гектарах; намалочана 3775 тон збожжа. Ураджайнасць — 51,3 цэнтнера з гектара.

У індывідуальным спаборніцтве:

Першая група камбайнаўэкіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗ-14» СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» у складзе ПЯТРУШЫ Андрэя Анатольевіча і ЛЯХА Аляксандра Віктаравіча. Яны ўбралі 220 гектараў зерневых і намалацілі 903,7 тоны збожжа.

Другая група камбайнаў экіпаж збожжаўборачнага камбайна «Ліда-1300» Смілавіцкага аграрнага каледжа ў складзе ПІЛЕЦКАГА Сяргея Сяргеевіча і КАЛЕСНІКОВІЧА Сяргея Іванавіча. Яны ўбралі 172 гектары зерневых і намалацілі 641 тону збожжа.

Трэцяя група камбайнаўэкіпаж збожжаўборачнага камбайна «Медыён-310» ААТ «Валевачы» ў складзе КОЛТУНА Аляксандра Рыгоравіча і КОЛТУНА Анатоля Аляксандравіча. Яны ўбралі 210 гектараў зерневых і намалацілі 563 тоны збожжа.

Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа:

Першая група аўтамашын САСУНКЕВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч (на здымку — падчас уручэння ўзнагарод са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Тамарай Сакалоўскай), вадзіцель СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», які на аўтамашыне «МАЗ — 555-142» перавёз 1518,1 тоны збожжа.

Другая група аўтамашынШЧЭРБАЧ Аляксандр Іванавіч, вадзіцель ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 750 тон збожжа.

Сярод машыністаў на сушцы і дапрацоўцы збожжа — звяно зернесушыльнага комплексу «ЗСК-30» ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» (старшы аператар МУРАШКА Вячаслаў Вячаслававіч), якое дапрацавала 2945 тон збожжа.

Пераможцам спаборніцтва ўручаны чырвоныя сцяжкі, удзячныя лісты райсельгасхарчу і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовыя прэміі са сродкаў райкама прафсаюза работнікаў АПК.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *