ПЕРАМОЖЦЫ СПАБОРНІЦТВА ЗА ТЫДЗЕНЬ

Аграрный сектор

Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на жніве ў перыяд з 8 па 14 жніўня ПРЫЗНАНЫ:
Сярод гаспадарак — калектыў філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» (дырэктар А.У.Макаранка). У гаспадарцы ўбралі зерневыя на 969 гектарах; намалочана 5041 тона збожжа. Ураджайнасць — 52 цэнтнеры з гектара.
У індывідуальным спаборніцтве:
Першая група камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «КЗ-14» СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» у складзе ПЯТРУШЫ Андрэя Анатольевіча і ЛЯХА Аляксандра Віктаравіча. Яны ўбралі 280 гектараў зерневых і намалацілі 1308,1 тоны збожжа.
Другая група камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «Ліда-1300» Смілавіцкага аграрнага каледжа ў складзе ПІЛЕЦКАГА Сяргея Сяргеевіча і КАЛЕСНІКОВІЧА Сяргея Іванавіча. Яны ўбралі 235 гектараў зерневых і намалацілі 870 тон збожжа.
Трэцяя група камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «Медыён-310» ААТ «Валевачы» ў складзе КОЛТУНА Аляксандра Рыгоравіча і КОЛТУНА Анатоля Аляксандравіча. Яны ўбралі 247 гектараў зерневых і намалацілі 681 тону збожжа.
Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа:
Першая група аўтамашын — САСУНКЕВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч, вадзіцель СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», які на аўтамашыне «МАЗ — 555-142» перавёз 2147,9 тоны збожжа.
Другая група аўтамашын — ШЧЭРБАЧ Аляксандр Іванавіч, вадзіцель ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 926 тон збожжа.
Сярод машыністаў на сушцы і дапрацоўцы збожжа — звяно зернесушыльнага комплексу «ЗСК-30» ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» (старшы аператар МУРАШКА Вячаслаў Вячаслававіч), якое дапрацавала 4945 тон збожжа.
Пераможцам спаборніцтва ўручаны чырвоныя сцяжкі, удзячныя лісты райсельгасхарчу і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовыя прэміі са сродкаў райкама прафсаюза работнікаў АПК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *