Сумесным рашэннем упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пераможцамі спаборніцтва на жніве ў перыяд з 25 па 31 ліпеня ПРЫЗНАНЫ:
Сярод гаспадарак — калектыў філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс» (дырэктар А.У.Макаранка). У гаспадарцы ўбралі зерневыя на 376 гектарах; намалочана 1757 тон збожжа. Ураджайнасць — 51,7 цэнтнера з гектара.
У індывідуальным спаборніцтве:
Першая група камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «ДОН-1500 Б» СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» у складзе ЖАРАБЦОВА Юрыя Юр’евіча і САСУНКЕВІЧА Яўгена Уладзіміравіча. Яны ўбралі 143,8 гектара зерневых і намалацілі 517,2 тоны збожжа.
Другая група камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «Ліда-1300» Смілавіцкага аграрнага каледжа ў складзе ПІЛЕЦКАГА Сяргея Сяргеевіча і КАЛЕСНІКОВІЧА Сяргея Іванавіча. Яны ўбралі 89,5 гектара зерневых і намалацілі 285,7 тоны збожжа.
Трэцяя група камбайнаў — экіпаж збожжаўборачнага камбайна «Медыён-310» ААТ «Валевачы» ў складзе КОЛТУНА Аляксандра Рыгоравіча і КОЛТУНА Анатоля Аляксандравіча. Яны ўбралі 143 гектары зерневых і намалацілі 342 тоны збожжа.
Сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа:
Першая група аўтамашын — САСУНКЕВІЧ Уладзімір Уладзіміравіч, вадзіцель СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон», які на аўтамашыне «МАЗ — 555-142» перавёз 912,1 тоны збожжа.
Другая група аўтамашын — ШЧЭРБАЧ Аляксандр Іванавіч вадзіцель ПСГ «Дамавіцкі» ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», які на аўтамашыне «ГАЗ-53» перавёз 543 тоны збожжа.
Сярод машыністаў на сушцы і дапрацоўцы збожжа — МІНІЧ Сяргей Міхайлавіч, аператар зернесушыльнага комплексу М 300 К PRT 200 AS 1750 філіяла «Агра-Бокс» СП «Унібокс», які дапрацаваў 1320 тон збожжа.
Пераможцам спаборніцтва ўручаны чырвоныя сцяжкі, удзячныя лісты райсельгасхарчу і раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК, а таксама грашовыя прэміі са сродкаў райкама прафсаюза работнікаў АПК.