ГОНАР НАСТАЎНІКАЎ — ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ ВУЧНІ

Общество

Урачыста-святочнай выглядала ў сераду свежаадрамантаваная плошча Свабоды ў Чэрвені. Менавіта тут упершыню парадам школьнікаў і педагогаў распачалася раённая жнівеньская настаўніцкая канферэнцыя.

Свае ўстановы адукацыі годна прадставілі юныя інспектары дарожнага руху, сябры рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і БРСМ, Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў і пажарных, Беларускай асацыяцыі інтэлектуальных клубаў, удзельнікі камандаў КВЗ, школьных лясніцтваў, спартсмены, пераможцы шматлікіх конкурсаў, алімпіяд, канферэнцый, вучні, якія ў летні перыяд аказвалі пасільную дапамогу сельгаспрадпрыемствам ва ўборцы ўраджаю… А ў парку разгарнуліся дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі розных накірункаў, арганізаваныя дашкольнымі ўстановамі г.Чэрвеня.

Прывітаў прысутных, падзякаваў педагогам і вучням за творчасць, ініцыятыву, выніковасць працы старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Муха. Ён уручыў Дыпломы за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі вучням школ: Валевачоўскай — Арсенію Лугоўскаму, Руднянскай — Артуру Байтусу і Максіму Сароку, Лядзенскай — Арцёму Нехаю і Кацярыне Сідарэнка. Падзякі і падзячныя лісты старшыні райвыканкама за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм, мэтанакіраваную работу па выхаванні патрыятызму ў дзяцей атрымалі дырэктар Турэцкага дзіцячага сада-БШ Антаніна Даўгалявец, загадчыца ясляў-сада №6 г.Чэрвеня Таццяна Барбук, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №2 г.п.Смілавічы Людміла Драпеза.

Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Ларыса Асановіч уручыла Дыпломы за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вучаніцам СШ №2 г.Чэрвеня Ксеніі Пармон і СШ №3 г.Чэрвеня Вользе Палтаржыцкай.

Вучні, якія на працягу навучальнага года ўдзельнічалі ў мерапрыемствах па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, атрымалі дыпломы Чэрвеньскага РАУС ад яго начальніка Сяргея Цераша. Гэта атрад юных інспектараў руху СШ №1 г.п.Смілавічы (Наталля Андрэйчык, Вікторыя Сіліч, Ігар Шчурко, Андрэй Буйневіч, Кацярына Буйневіч, Аляксандр Розум, Марыя Слабко, Мікалай Жыгалковіч), каманда КВЗ ЮІР СШ №4 г.Чэрвеня (Сяргей Сакаў, Дар’я Батушава, Аляксей Смаляк, Мікіта Няборскі, Павел Ашэйчык, Нарэк Грыгаран, Алена Тарасік, Хрысціна Макоўская, Ліза Кудзелка, Дзмітрый Баброў, Іван Забаўскі), вучань СШ №2 г.п.Смілавічы Дзмітрый Герман, Хутарскай школы — Віталь Баглоў, вучаніца СШ №3 г.Чэрвеня Таццяна Лупянкова.

Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Васіль Бойка ўручыў Дыпломы школьнікам, якія прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах па пажарнай бяспецы. Узнагароды атрымалі вучні гімназіі №1 г.Чэрвеня Вячаслаў Тарлоўскі, Аляксандр Качан, Яўген Барбук, Мікіта Навіцкі, Сяргей Грачаннік, Андрэй Качан.

Лепшых спартсменаў — вучаніц СШ №2 г.Чэрвеня Вераніку Мастоўскую і СШ №4 г.Чэрвеня Алену Логінаву, вучняў гімназіі №1 г.Чэрвеня Паўла Марозава, СШ №1 г.п.Смілавічы Сяргея Гарашына, СШ №3 г.Чэрвеня Руслана Красоўскага — узнагародзіў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама Ігар Філічонак.

А затым удзельнікі параду накіраваліся ў раённы цэнтр культуры і адпачынку, дзе адбыўся працяг жнівеньскай настаўніцкай канферэнцыі. Падрабязнасці — у адным з наступных нумароў «Раённага весніка».

Святлана АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *