Ці гатовы фермы да зімы?

Аграрный сектор

Зусім няшмат часу засталося да арганізаванага пераводу жывёлы на зімовае ўтрыманне. Таму разам з нарыхтоўкай кармоў, уборкай, сяўбой азімых і іншымі сельгасработамі працягваецца падрыхтоўка ферм да зімова-стойлавага перыяду. Да 15 верасня ўсе яны павінны быць адрамантаваны, прадэзінфіцыраваны і пабелены. Аб тым, на якой стадыі выкананне гэтага, распавядае першы намеснік начальніка ўпраўлення селькай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Віктар ЛЯСНЕЎСКІ:

— На сенняшні дзень ў раёне есць 80 памяшканняў для дойнага статку і 89, дзе ўтрымліваецца жывёла на адкорме, выпрошчванні, а таксама рамонтныя цялушкі. Цяпер праводзіцца рэканструкцыя 13 кароўнікаў і трох цялятнікаў. У СВФ «Аграбуд» поўнасцю праведзена ўжо рэканструкцыя ў адным з памяшканняў на 250 галоў для бяспрывязнага боксавага ўтрымання жывёлы са скрэперным гноевыдаленнем і даеннем ў даільнай зале. Да 5 верасня яно будзе «заселена». Таксама ў гэтай гаспадарцы працягваецца рэканструкцыя па такой жа тэхналогіі яшчэ ў адным памяшканні. Гэта дасць магчымасць атрымліваць малако не толькі вышэйшага, а экстра гатунку.

Працягваецца рэканструкцыя кароўніка ў ААТ «Раванічы», аднаго памяшкання для сухастойных кароў ў СВФ «Новыя Зелянькі», для раздою першацелак — у КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск» Такая ж работа вядзецца ў Смілавіцкім каледжы і ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс». Рамантуюць цялятнікі ў ААТ «Валевачы» на ферме «Ялча» і на комплексе «Рудня» ААТ «Х з»езд Саветаў» для ўтрымання цялушак на 600 галоў случнога і даслучнога перыяду.

Актыўна вядуцца работы па будаўніцтву новых памяшканняў, якіяфінансуюцца па загаду Прэзідэнта №480, ў ААТ «Чэрвеньскі райаграсервіс» і СВФ «Аграбуд», ў філіяле «Аграбокс-Заатэх» ў в. Чарнава на 600 галоў кароў з сучасным тэхналагічным абсталяваннем для ўтрымання і даення кароў, якое запланавана ўвесці напрыканцы года, новай фермы ў СГК «Велікаполле» на 720 галоў з прымяненнем робатаў, дзе ў цяперашні час яшчэ вядуцца будаўніча-мантажныя работы па падрыхтоўцы даху і ўнутранага бетаніравання палоў. Адно з памяшканняў будзе падрыхтавана ў снежні.

Некаторыя прамаруджванні ў рамонце, рэканструкцыі і будаўніцтве звязаны з праблемай набыцця цэменту. У раён на жнівень яго было выдзенена 60 тон, але яшчэ ніводная гаспадарка яго не атрымала. Таму не могуць завяршыць гэтыя работы ў ААТ «Раванічы» на цэнтральнай ферме, ў ААТ «Крыніца Ігуменшчыны» на ферме «Барсукі» і на адным з кароўнікаў ў СВФ «Новыя Зелянькі». Але усе ж разлічваем, што капітальныя рамонты завяршым да 1 кастрычніка.

Што тычыцца так званых касметычных рамонтаў жывёлаводчых і бытавых памяшканняў, то ў асноўным яны завершаны. Усе памяшканні пабелены, прадэзінфіцыраваны з дапамогай ветэрынарных служб з выкарыстаннем спецмашын, і, як запланавана, ўсе гурты, што цяпер знаходзяцца на кругласутачным утрыманні, да 1 верасня будуць пераведзены на фермы з далейшым іх прывучэннем да кармлення з выкарыстаннем кармоў зімовага рацыёну і прагулкай на недалёкія пашы. У кароткі тэрмін і якасна правялі гэтую работу кіраўнікі СГК «Велікаполле» , ААТ «Краснадарскі», філіяла «Аграбокс -Заатэх», КСУП «Натальеўск». Але нельга гэтага сказаць пра ААТ «Лядзенскі», «Крыніца Ігуменшчыны», «Чэрвеньскі райаграсервіс», «Х з»езд Саветаў», дзе асабліва не спяшаліся завяршыць ачыстку і падрыхтўку выгулоў.

Зімовае ўтрыманне жывёлы — важны і адказны перыяд. Вялікае значэнне ў гэты час будзе мець тэхналагічная дысцыпліна, захаванне правілаў утрымання і кармлення жывёлы. Дакладнае спалучэнне ўсіх гэтых складаемых забяспечыць неабходную прадуктыўнасць і якасць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *