ГОНАР НАСТАЎНІКАЎ — ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ ВУЧНІ

Урачыста-святочнай выглядала ў сераду свежаадрамантаваная плошча Свабоды ў Чэрвені. Менавіта тут упершыню парадам школьнікаў і педагогаў распачалася раённая жнівеньская настаўніцкая канферэнцыя. Свае ўстановы адукацыі годна прадставілі юныя інспектары дарожнага руху, сябры рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і БРСМ, Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў і пажарных, Беларускай асацыяцыі інтэлектуальных клубаў, удзельнікі камандаў КВЗ, школьных лясніцтваў, спартсмены, пераможцы шматлікіх конкурсаў, […]

Продолжить чтение