СВЯТА ВЁСКІ Ў ЛЮБІШЫНА

Общество


Гэтае мерапрыемства праводзіцца тут другі год запар. Сёлета пачэснае месца на крэслах перад ганкам сельскага Дома культуры занялі сталыя жыхары паселішча, ветэраны працы мясцовай гаспадаркі. Побач разгарнуліся выстава работ тутэйшых народных майстрых, гандлёвыя пляцоўкі райпо і комплекснага прыёмнага пункта, імправізаваная карчма.
Вядучыя свята ўзгадалі гісторыю вёскі. Намеснік дырэктара эксперыментальнай базы «Натальеўск» па ідэалагічнай рабоце Галіна Іотка распавяла пра набыткі і перспектывы развіцця гаспадаркі, уручыла падарункі ветэранам працы. Удзельнікаў фэсту таксама шчыра прывітала старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская.
На свяце паіменна ўзгадалі аднавяскоўцаў, якія не вярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі сем’і загінуўшых у Афганістане воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Цудоўнымі песнямі грамаду весялілі самадзейныя артысты мясцовага і Турэцкага сельскіх Дамоў культуры, а таксама гурт «Чэрвеньскія балагуры».
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *