ПЕРАМАГЛІ Ў МІЖНАРОДНЫМ КОНКУРСЕ

Общество

Заснавальнікі Міжнароднага літаратурнага конкурсу «Приключение приходит само», арганізаванага па ініцыятыве Цэнтра культуры ў польскім горадзе Кжэшіце і нямецкага культурнага аб’яднання горада Фюрстэнвальда, ужо не першы год супрацоўнічаюць з публічнымі бібліятэкамі Мінскай вобласці. Арганізатары конкурсу ўскладаюць вялікую надзею на гэту акцыю, якая садзейнічае збліжэнню нашых народаў. Тэма конкурсу 2011 года — «Мир без войны и насилия».
Дзякуючы намаганням загадчыцы аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Святланы Ждановіч, якая звярнулася да настаўнікаў гарадскіх школ і чытачоў бібліятэкі, на конкурс былі дасланы работы вядомага пісьменніка з Чэрвеня Генадзя Аўласенкі «Мир без войны и насилия» і вучаніцы 8 класа СШ №3 г.Чэрвеня Вольгі Гайдзей «Мир без насилья и утрат». І вось, нарэшце, прыемная навіна — тэлефонны званок з Польшчы. Абодва нашы ўдзельнікі сталі лаўрэатамі конкурсу і ў якасці ўзнагароды атрымалі запрашэнне на тыднёвы адпачынак у Польшчы.
Мы ад усёй душы віншуем пераможцаў! Вялікі дзякуй настаўніцы роднай мовы СШ № 3 г.Чэрвеня Валянціне Уладзіміраўне Сцянько за тое, што яна адгукнулася на просьбу бібліятэкі і дапамагла падрыхтавацца Вользе да ўдзелу ў конкурсе.
Людміла ВОЙЦІК, дырэктар Чэрвеньскай
цэнтральнай раённай бібліятэкі

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *