Па 41 цэнтнеру з гектара ячменю збіраюць на палетках Смілавіцкага сельскагаспадарчага аграрнага каледжа. Тут пад ім занята 146 гектараў. Сярэдняя ўраджайнасць ячменя па раёну — 33,3 цэнтнеры з гектара.
У эксперыментальнай базе «Натальеўск» пачалі ўбіраць раннюю бульбу. Сярэдняя ўраджайнасць — 269 цэнтнераў з гектара. Сёлета тут бульба пасеяна на 230 гектарах. У раёне пад ёй занята 1309 гектараў.
Сельгаспрадпрыемствы раёна ўбралі з 232 гектараў шматгадовыя травы на насенне, з 20 гектараў — Мінская абласная сельскагаспадарчая станцыя. Намалочана 82,1 тоны насення, ураджайнасць — 3,3 цэнтнеры з гектара. Усяго ў раёне неабходна ўбраць шматгадовыя травы з 642 гектараў.
На 135 працэнтаў выканала ААТ «Краснадарскі» заданне па продажу насення рапсу дзяржаве. Яго пастаўлена 135 тон. Выканалі таксама гадавое заданне сельгаспрадпрыемствы «Крыніца Ігуменшчыны», «Дамавіцкі», «Валевачы», «Велікаполле». Пры плане 3000 тон раён рэалізаваў ужо 2117 тон насення рапсу.
Філіал «Агра-Бокс» метадам плюшчэння заклаў на корм жывёле 373 тоны збожжа, ААТ «Райаграсервіс»— 57, эксперыментальная база «Натальеўск» — 9 тон.
1420 гектараў лугапашавых угоддзяў з неабходных 2670 гектараў перазалужылі ў сельгаспрадпрыемствах раёна. З іх на 707 гектарах закладзены шматкампанентныя пашы.