ДОБРЫЯ СЛОВЫ — ДОБРЫМ ЛЮДЗЯМ

Общество

Адпачыўшы на адной са зменаў дзіцячага аздараўленчага лагера «Верасок», мае ўнукі Руслан і Марына, чыёй апякункай я з’яўляюся, папрасіліся застацца на наступную — так ім там спадабалася. І за гэта шчыра дзякую начальніку лагера Святлане Шутавай, старшаму выхавальніку Святлане Буцявіцкай і тамтэйшаму калектыву. Яны здолелі згуртаваць дзяцей з усяго раёна ў адзінае цэлае, прыклалі шмат намаганняў, каб яны пасябравалі, стварылі сапраўды хатнюю ўтульнасць. Іх выхаванцы з задавальненнем удзельнічаюць у цікавых мерапрыемствах, добра харчуюцца, папраўляюць сваё здароўе, набіраюцца сіл да новага навучальнага года і проста з прыемнасцю бавяць летні час. Усяму калектыву аздараўленчага лагера «Верасок» зычу здароўя, дабрабыту, поспехаў у працы, удзячнасці ад людзей.

Галіна ФАМІНА,  в.Велікаполле

Шчыра дзякую фельчару «хуткай дапамогі» Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталлі Ніціеўскай за добрыя адносіны. Дапамагае не толькі лекамі, а і словамі. Жадаю ёй заставацца такой жа чулай і не абыякавай да людскіх праблем.

Ніна МАКОВІЧ, г.Чэрвень

Ад усяго сэрца дзякую работнікам аддзялення «хуткай дапамогі» Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бальніцы — фельчарам, вадзіцелям, дыспетчарам. Кожны раз яны своечасова прыязджаюць па выкліку і аказваюць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу. Нізкі ім паклон ад мяне і майго мужа і самыя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця, дабрабыту!

Зінаіда ПРАКАПОВІЧ, в.Замасточча



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *